MAP

Папа вітае ўдзельнікаў Юбілею спорту Папа вітае ўдзельнікаў Юбілею спорту  (@Vatican Media)

Папа спартсменам: пашыраць культуру салідарнасці і братэрства

Зрабіць свет спорту арэнай, на якой могуць праяўляцца і перадавацца сапраўдныя чалавечыя і хрысціянскія каштоўнасці – з такім заклікам звярнуўся Леў XIV на заканчэнне спецыяльнай юбілейнай аўдыенцыі, якая 14 чэрвеня 2025 года прайшла ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святы Айцец прывітаў удзельнікаў Юбілею спорту і міжнароднага кангрэса “Імпульс надзеі”, арганізаванага ў Ватыкане Дыкастэрыяй па справах культуры і адукацыі.

“Няхай час, які вы праводзіце разам у гэтыя дні, стане для вас каштоўнай магчымасцю паразважаць над сувяззю паміж спартыўнай дзейнасцю і цнотай надзеі. Калі задумацца, спорт прасякнуты надзеяй у тым сэнсе, што ён заўсёды ўключае імкненне да мэты, пастаяннае паляпшэнне сваіх вынікаў і навучанне супрацоўніцтву з іншымі ў камандзе”, - сказаў Папа.

“У той жа час наша найглыбейшая надзея заклікае нас зрабіць свет спорту арэнай, на якой могуць праяўляцца і перадавацца сапраўдныя чалавечыя і хрысціянскія каштоўнасці дзеля будавання лепшага свету”, - дадаў Святы Айцец.

Пантыфік заахвоціў удзельнікаў Юбілею спорту, а таксама Міжнароднага матацыклетнага злёту, якія сабраліся ў Рыме, каб яны “кожны па-свойму былі місіянерамі надзеі, працуючы дзеля культуры ўсё большай салідарнасці, прыняцця і братэрства”.
 

14 чэрвеня 2025, 12:23