MAP

Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота

Леў XIV прыняў на прыватнай аўдыенцыі Аль Пачына

Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі вядомага галівудскага акцёра Аль Пачына. Сустрэча адбылася 16 чэрвеня 2025 года ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як інфармацыйнае агенцтва ANSA, акцёр прыбыў на аўдыенцыю ў суправаджэнні прадзюсара Андрэа Ерваліна. Падчас сустрэчы гаворка ішла пра новы фільм “Maserati: The Brothers” (“Мазэраці. Браты”), у якім Аль Пачына выконвае адну з роляў. Ён стаў першай зоркай Галівуда, якую прыняў Папа з ЗША.

“Мы з вялікім гонарам паведамляем аб тым, што сёння раніцай Яго Святасць Папа Леў XIV прыняў на прыватнай аўдыенцыі дэлегацыю здымачнай групы фільма “Maserati: The Brothers”, у складзе якой быў лаўрэат прэміі "Оскар" Аль Пачына і прадзюсар карціны Андрэа Ерваліна”, - паведаміў пасля сустрэчы кінапрадзюсар.

Па словах Ерваліна, “сустрэча стала момантам глыбокага духоўнага і культурнага натхнення, у цэнтры якога былі агульныя каштоўнасці, якія ляжаць у аснове Каталіцкага Касцёла і нашага фільма: сямейнае адзінства, любоў, спачуванне і важнасць спрыяння агульнаму дабру".

Аль Пачына, якому нядаўна споўнілася 85 гадоў, прыбыў у Рым у нядзелю, 15 чэрвеня, на прыватным самалёце.

17 чэрвеня 2025, 09:41