MAP

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Генеральнага сакратара ААН

11 чэрвеня 2024 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. Сустрэча стала нагодай для абмеркавання ролі ААН у справе захавання міру, актуальных міжнародных крызісаў і будучых глабальных ініцыятыў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пасля размовы з Пантыфікам Антоніу Гутэрыш сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Падчас сардэчных перамоў з Дзяржаўным сакратарыятам была выказана падтрымка Святога Пасаду намаганням Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у справе захавання міру ў свеце. Затым абмяркоўваліся шэраг актуальных працэсаў і будучыя саміты, арганізаваныя ААН, а таксама цяжкасці, з якімі Арганізацыя сутыкаецца пры рэагаванні на пэўныя крызісы.

У далейшым ходзе размовы закраналіся таксама асобныя сітуацыі канфліктаў і нестабільнасці, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы ў адмысловым камюніке па выніках сустрэчы.
 

11 чэрвеня 2025, 14:00