MAP

Кастэль-Гандольфа Кастэль-Гандольфа

Святы Айцец наведаў экацэнтр і палац у Кастэль-Гандольфа

29 мая 2025 года – у выходны дзень у Ватыкане з нагоды ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана – Леў XIV здзейсніў візіт у летнюю рэзідэнцыю Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святы Айцец наведаў экалагічны цэнтр “Мястэчка Laudato si’” (Borgo Laudato si’), створаны на тэрыторыі рэзідэнцыі Папам Францішкам, а таксама, скарыстаўшыся нагодай, Апостальскі палац, які яго папярэднік пераўтварыў у музейны комплекс, адкрыты для наведвальнікаў.

Кастэль-Гандольфа знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад Вечнага горада. Комплекс на яго тэрыторыі, плошчай 55 гектараў, служыў летняй рэзідэнцыяй Рымскіх Пантыфікаў з пачатку XVII стагоддзя. Акрамя двух палацава-паркавых зон, у яго склад уваходзяць сельскагаспадарчыя ўгоддзі і гаспадарчыя пабудовы.

У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Францішак праводзіў летні адпачынак у Ватыкане, таму ў 2016 годзе распарадзіўся перадаць папскія вілы ў Кастэль-Гандольфа ў падпарадкаванне Ватыканскіх музеяў, адкрыўшы іх для турыстаў. У 2023 годзе Папа выдаў два хірографы, якімі заснаваў на тэрыторыі комплексу навучальна-экалагічны адукацыйны цэнтр з мэтай пашырэння ідэй, выкладзеных у яго энцыкліцы Laudato si’.
 

29 мая 2025, 14:44