MAP

Папа Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане

Святы Айцец: пакласці канец баявым дзеянням у Сектары Газа

Папа Леў XIV скіраваў зварот у сувязі з трагічнай сітуацыяй у Сектары Газа, дзе аднавіліся актыўныя баявыя дзеянні, што закранаюць грамадзянскае насельніцтва.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сітуацыя ў Сектары Газа становіцца ўсё больш трывожнай і балючай. Я зноў звяртаюся са сваім настойлівым заклікам забяспечыць дастаўку дастойнай гуманітарнай дапамогі і пакласці канец баявым дзеянням, нязносны кошт якіх плацяць дзеці, пажылыя і хворыя”, - сказаў Папа.

Вітаючы арабамоўных пілігрымаў, Пантыфік нагадаў, што май у Касцёле – гэта месяц, прысвечаны Багародзіцы. У сувязі з гэтым ён заклікаў да ружанцовай малітвы, падкрэсліўшы, што яна з’яўляецца “эфектыўным сродкам для дасягнення міру ў нашых сэрцах”.
 

21 мая 2025, 11:42