MAP

Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік: углядацца ў неба і верна спаўняць нашу місію на зямлі

Углядацца ў неба і быць вернымі выканаўцамі місіі, даручанай нам на зямлі, заклікаў Папа Леў XIV у кароткім пасланні з нагоды ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана, якая адзначаецца ў Касцёле 29 мая 2025 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Урачыстасць Унебаўшэсця скіроўвае наш позірк угару. У той жа час яна нагадвае пра місію, якую Езус Хрыстус даручыў нам на зямлі. Няхай Святы Дух дапаможа нам верна выконваць яе”, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на папскім акаўнце @Pontifex у сацыяльнай сетцы “X”.

Урачыстасць Унебаўшэсця Пана адзначаецца на саракавы дзень пасля Вялікадня. Яна грунтуецца на евангельскім аповедзе пра тое, што Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова з’яўляўся вучням, а на саракавы дзень узнёсся на неба на іх вачах з Аліўнай гары.
 

29 мая 2025, 11:28