MAP

Кардынал Рэйна падчас адкрыцця Святой Брамы ў Базіліцы Святога Яна на Латэране Кардынал Рэйна падчас адкрыцця Святой Брамы ў Базіліцы Святога Яна на Латэране  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Першая афіцыйная сустрэча Льва XIV – з вікарыем Рымскай дыяцэзіі

12 мая 2025 года адбылася першая афіцыйная прыватная аўдыенцыя новаабранага Пантыфіка. Кардынал Бальдасарэ Рэйна, генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, стаў першым, каго ў такім фармаце прыняў Леў XIV.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Выбар кардынала-вікарыя Рымскай дыяцэзіі ў якасці першага афіцыйнага госця мае важнае сімвалічнае значэнне. Гэта падкрэслівае ролю Папы як Біскупа Рыма – пасады, з якой гістарычна вынікае яго прымат у Каталіцкім Касцёле.

Кардынал Рэйна, які быў прызначаны на пасаду яшчэ пры папярэднім пантыфікаце, у якасці вікарыя выконвае ад імя Папы штодзённае кіраванне Рымскай дыяцэзіяй. Яго роля заключаецца ў каардынацыі пастырскай дзейнасці ў 336 парафіях дыяцэзіі, дзе пражывае больш за 2 мільёна католікаў.

Падрабязнасці сустрэчы не агалошваюцца, але традыцыйна падчас такіх аўдыенцый біскупы прадстаўляюць Папу інфармацыю пра бягучы стан дыяцэзіі і абмяркоўваюць з ім асноўныя напрамкі душпастырскай дзейнасці.

Па традыцыі, у першыя месяцы пантыфікату Пантыфікі здзяйсняюць афіцыйнае наведванне Базілікі Святога Яна на Латэране, якая з'яўляецца катэдрай Біскупа Рыма.
 

12 мая 2025, 12:06