MAP

Леў XIV адчыняе папскія пакоі ў Апостальскім палацы Леў XIV адчыняе папскія пакоі ў Апостальскім палацы  (@Vatican Media)

Леў XIV зняў пячаткі з папскіх апартаментаў

Згодна з камюніке Залы Друку Святога Пасада, 11 мая 2025 года прайшла цырымонія зняцця пячатак з папскіх апартаментаў. Леў XIV асабіста правёў гэты афіцыйны акт пасля малітвы "Regina Caeli", якую ён узначаліў з “Лоджыі благаслаўленняў” ватыканскай бызілікі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На цырымоніі прысутнічалі: камерленг Святога Рымскага Касцёла кардынал Кэвін Джозэф Фарэл, кардынал-дзяржсакратар П'етра Паралін, субстытут па агульных справах арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара, сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, а таксама рэгент Папскага дома мансеньёр Леанарда Сапіенца.

Пячаткі на дзвярах папскіх апартаментаў былі пастаўлены ў другой палове дня 21 красавіка 2025 года, адразу пасля смерці Папы Францішка. Гэтая працэдура з'яўляецца часткай традыцыйнага пратаколу, які выконваецца пасля сыходу Пантыфіка.

Падчас першага візіту Льва XIV у папскіх апартаментах
Падчас першага візіту Льва XIV у папскіх апартаментах   (@Vatican Media)
11 мая 2025, 14:15