Леў XIV завершыць марыйны месяц працэсіяй у Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папская працэсія пачнецца ў 21.00 і накіруецца да святога месца, якое мае асаблівае значэнне для касцельнай традыцыі. Гэта будзе завяршэнне месяца, які святы Ян Павел II называў "найпрыгажэйшым месяцам у годзе".
Верная копія Лурдскага цуда
Грот Маці Божай Лурдскай ў Ватыканскіх садах – верная копія месца аб'яўленняў Маці Божай у французскім Лурдзе ў 1868 годзе. Святыню пабудавалі ў 1902-1905 гадах па праекце архітэктара Канстанціна Снэйдэра.
Гэты касцельны помнік стаў падарункам для Льва XIII ад біскупа дыяцэзіі Тарб Франсуа-Ксав'е Шэпфера. Урачыстае адкрыццё святыні ажыццявіў святы Пій X, а ў 1962 годзе яе аднавіў святы Ян XXIII.
Традыцыйнае месца папскай малітвы
Грот стаў традыцыйным месцам папскай малітвы. Тут часта маліўся святы Ян Павел II, Бэнэдыкт XVI чытаў ружанец, а Францішак правёў некалькі марыйных чуванняў.
Традыцыйна кожны год 31 мая, на завяршэнне марыйнага месяца, Папа або кардынал-вікарый Дзяржавы Ватыкан праводзіць малітву і працэсію каля гэтай святыні ў гонар Маці Божай.