MAP

Папа Леў XIV з Прэзідэнтам Італіі падчас Імшы на пачатак пантыфікату Папа Леў XIV з Прэзідэнтам Італіі падчас Імшы на пачатак пантыфікату  (@Vatican Media)

Леў XIV правядзе сустрэчу з Прэзідэнтам Італіі

6 чэрвеня 2025 года Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла здзейсніць візіт у Ватыкан, дзе сустрэнецца з Папам Львом XIV. Пра гэта 31 мая 2025 года паведаміла прэс-служба кіраўніка італьянскай дзяржавы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Афіцыйная сустрэча Папы з Прэзідэнтам Італіі адбудзецца на наступным тыдні, 6 чэрвеня, у Апостальскай Сталіцы.

Першая асабістая сустрэча Серджа Матарэлы з новаабраным Пантыфікам адбылася 18 мая 2025 года падчас урачыстай Імшы на Плошчы Святога Пятра з нагоды пачатку пантыфікату. Прэзідэнт узначальваў італьянскую дэлегацыю і меў магчымасць абмяняцца з Папам некалькімі словамі.

8 мая, у дзень абрання Льва XIV, Матарэла накіраваў яму віншаванне, падкрэсліўшы важнасць паслання міру, з якім ён звярнуўся да свету з лоджыі ватыканскай базілікі. Прэзідэнт пацвердзіў абавязацельства Італіі паглыбляць адносіны са Святым Пасадам дзеля падтрымання міру і павагі да недатыкальных правоў, годнасці і свабоды кожнага чалавека.

31 мая 2025, 13:10