MAP

Падчас папскай аўдыенцыі для тэнісіста Яніка Сінэра Падчас папскай аўдыенцыі для тэнісіста Яніка Сінэра  (@Vatican Media)

Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі тэнісіста Яніка Сінэра

У Ватыкане адбылася адна з першых прыватных аўдыенцый новаабранага Пантыфіка, вядомага аматара тэніса, з італьянскім тэнісістам Янікам Сінэрам, яго сям'ёй і кіраўніцтвам італьянскай федэрацыі тэніса.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас аўдыенцыі, якая мела месца 14 мая 2025 года, Леў XIV сустрэўся з адным з найлепшых тэнісістаў сучаснасці, італьянцам Янікам Сінэрам. Спартсмен наведаў Ватыкан разам са сваёй сям'ёй і Анджэла Бінагі, старшынёй Італьянскай федэрацыі тэніса.

Сустрэча мае асаблівае значэнне, бо з'яўляецца адной з першых прыватных аўдыенцый новаабранага Папы. Яна падкрэслівае асабістую цікавасць Пантыфіка да спорту і, у прыватнасці, да тэніса.

Прэзентацыя Святому Айцу трафеяў, заваяваных італьянскімі нацыянальнымі камандамі ў 2024 годзе
Прэзентацыя Святому Айцу трафеяў, заваяваных італьянскімі нацыянальнымі камандамі ў 2024 годзе   (@Vatican Media)

Важным момантам аўдыенцыі стала прэзентацыя Святому Айцу трафеяў, заваяваных італьянскімі нацыянальнымі камандамі ў 2024 годзе. Італьянская федэрацыя тэніса прывезла ў Ватыкан Кубак Дэвіса, які заваявала мужчынская каманда, і Кубак Білі Джын Кінг, які атрымала жаночая зборная на спаборніцтвах у Малазе.
 

14 мая 2025, 13:40