MAP

Базіліка святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота Базіліка святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота 

Леў XIV зацвердзіў дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі

Падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэла Семерара Папа зацвердзіў дэкрэты аб пакутніцкіх смерцях і гераічнасці цнотаў трох Слуг Божых.

Марыя Валодзіна - Vatican News

22 мая 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі і даў дазвол на абвяшчэнне трох дэкрэтаў.

Сярод зацверджаных дэкрэтаў – прызнанне ахвяравання жыцця двух Слуг Божых, якія загінулі ў Эквадоры 21 ліпеня 1987 года. Алехандра Лабака Угартэ (айцец Мануэль) з Ордэна меншых братоў капуцынаў, апостальскі вікарый Агуарыка, нарадзіўся 19 красавіка 1920 года ў Бэйсаме (Іспанія), загінуў 21 ліпеня 1987 года ў раёне Тыгуіна (Эквадор). Агнезэ Аранга Веласкес (сястра Марыя Ньевес дэ Медэльін), законніца з Кангрэгацыі тэрцыярных капуцынак Святой Сям’і. Нарадзілася 6 красавіка 1937 года ў Медэльіне (Калумбія). Падзяліла пакутніцкую смерць з біскупам Лабака Угартэ 21 ліпеня 1987 года ў раёне Тыгуіна (Эквадор).

Акрамя таго, Папа прызнаў гераічныя цноты Слугі Божага Мацвея Макіла, першага апостальскага вікарыя Катаяма (Індыя) і заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Ён нарадзіўся 27 сакавіка 1851 года ў Манджуры (Індыя) і памёр 26 студзеня 1914 года ў Катаяме.

22 мая 2025, 13:53