Папа прыняў прэлата “Opus Dei” на аўдыенцыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэтая аўдыенцыя стала адной з першых афіцыйных сустрэч новаабранага Папы, аб чым прэс-служба “Opus Dei”. Падчас размовы Святы Айцец праявіў цікавасць да бягучых спраў Прэлатуры, асабліва датычна актуальнай працы над яе статутамі.
Сапраўдная зацікаўленасць Папы справамі “Opus Dei”
"Папа Леў XIV праявіў сапраўдную зацікаўленасць нашымі справамі і ўважліва выслухаў прадстаўленую інфармацыю", - адзначылі прадстаўнікі “Opus Dei” ў сваім паведамленні.
На заканчэнне сустрэчы, якая праходзіла ў цёплай і сардэчнай атмасферы, Папа Леў XIV удзяліў прэлату Акарысу і яго вікарыю-памочніку сваё благаслаўленне.
“Божая Справа” ў служэнні Касцёлу
“Opus Dei” (з лацінскай "Справа Божая") – гэта персанальная прэлатура Каталіцкага Касцёла, заснаваная ў Мадрыдзе 2 кастрычніка 1928 года святым Хасэмарыя Эскрыва дэ Балагерам. Статус персанальнай прэлатуры быў нададзены арганізацыі Папам Янам Паўлам II у 1982 годзе апостальскай канстытуцыяй "Ut sit".
Місія “Opus Dei” – дапамагаць вернікам знаходзіць святасць у штодзённым жыцці, пераўтвараючы звычайную працу і абавязкі ў нагоду для асабістага асвячэння і апостальства.
Паводле афіцыйных даных “Opus Dei”, прэлатура налічвае больш за 95 тысяч чальцоў у больш чым 60 краінах свету. Сярод іх каля 2 300 святароў. Каля 70 працэнтаў чальцоў – свецкія людзі, якія спалучаюць духоўнае жыццё з прафесійнай дзейнасцю.
З 2017 года прэлатуру ўзначальвае ксёндз Фернанда Акарыс, які быў абраны пасля смерці біскупа Хавьера Эчэварыя, другога наступніка заснавальніка.