MAP

Памятны знак у гонар Папы Льва XIV. Ілюстрацыйнае фота Памятны знак у гонар Папы Льва XIV. Ілюстрацыйнае фота 

ЗША: гарадскія ўлады маюць намер набыць дом, у якім вырас Папа

Улады Долтана, прыгарада на поўдні ад Чыкага, вырашылі захаваць спадчыну першага амерыканскага Папы. Яны маюць намер набыць дом, у якім вырас Роберт Прэвост, і пераўтварыць яго ў гістарычны аб’ект, адкрыты для шырокай публікі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміў , цяперашні ўладальнік дома гатовы да перамоў з гарадскімі ўладамі. Ён набыў дом летась, правёў у ім рамонт і выставіў на продаж. Аднак пасля таго як 8 мая 2025 года стала вядома, што гэта бацькоўскі дом новаабранага Папы, ён быў зняты з продажу і выстаўлены на закрыты аўкцыён, які пройдзе 18 чэрвеня. Гарадская адміністрацыя ўжо выказала зацікаўленасць у набыцці дома, з мэтай пераўтварэння яго ў гістарычны цэнтр.

Абаронцы гістарычнай спадчыны выступаюць за наданне дому і іншым мясцінам, звязаным з Папам, статусу культурных помнікаў. Яны прапануюць надаць статус гістарычнай каштоўнасці былой парафіі, да якой належыў Робэрт Прэвост – касцёлу Святой Марыі Унебаўзяцця, што пустуе з 2011 года.

Акрамя таго, мясцовыя ўлады Долтана ўжо зрабілі крокі для ўшанавання новаабранага Папы: перайменавалі ў яго гонар адну з вуліц прыгарада.

26 мая 2025, 14:22