MAP

Першы зварот да вернікаў Папы Льва XIV Першы зварот да вернікаў Папы Льва XIV  (@Vatican Media) Калонка рэдактара

Даверыцца Таму, хто вядзе Касцёл

Каталіцкі Касцёл атрымаў новага Папу, які заклікаў даверыцца Богу і маліцца за мір. Пра гэта ў сваёй аўтарскай калонцы піша галоўны рэдактар СМІ Святога Пасада.

Тэкст: Андрэа Тарніелі / Пераклад і адаптацыя: Марыя Валодзіна - Vatican News

Рымская дыяцэзія атрымала свайго Біскупа, а паўсюдны Касцёл – свайго пастыра. З хуткасцю, якая можа здзівіць толькі тых, хто глядзіць на жыццё Касцёла праз прызму палітыкі, канклаў абраў Наступніка Пятра. "Дзякуй, Святы Айцец, за тое, што згадзіўся. Дзякуй за тое, што сказаў “так” і аддаўся Таму, хто вядзе Касцёл", - напісаў Тарніелі.

"Прыгадаліся памятныя словы, сказаныя Паўлам VI перад студэнтамі Ламбардыйскага калегіума ў снежні 1968 года, у складаны перыяд пратэстаў пасля Сабора: “Шмат хто чакае ад Папы сэнсацыйных жэстаў, энергічных і вырашальных дзеянняў. Але Папа не лічыць, што павінен ісці іншым шляхам, чым шлях даверу да Езуса Хрыста, якому Яго Касцёл даражэй за ўсіх. Ён будзе тым, хто супакоіць буру. Колькі разоў Настаўнік паўтараў: “Confidite in Deum. Creditis in Deum, et in me credite!” (Верце ў Бога. Верце ў Бога і ў Мяне верце!”) Папа будзе першым, хто выканае гэты запавет Пана і даверыцца, без страху ці непатрэбнай трывогі, таямнічаму плану нябачнай, але пэўнай дапамогі Езуса свайму Касцёлу. Гэта не марнае або бяздзейнае чаканне, гэта пільнае чаканне ў малітве. Гэта тое, што прызначыў нам Езус, каб мець магчымасць дзейнічаць у сваёй паўнаце. Нават Папа мае патрэбу ў малітоўнай падтрымцы”, - нагадаў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.

"Сёння свет апынуўся ў віхуры: яго скалынае вайна і гвалт. Молімся за мір. Молімся з святым Пятром і за святога Пятра, які сёння прыняў імя Леў, злучаючыся з Папам, які выдаў энцыкліку “Rerum novarum”. Умацаваныя ім у веры, навучымся і мы давярацца Таму, хто валадарыць з крыжа, узяўшы на Сябе раны чалавецтва", - заклікаў Андрэа Тарніелі.

08 мая 2025, 21:17