Прэзідэнт Калумбіі здзейсніў візіт у Ватыкан
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Леў XIV прыняў калумбійскага лідара на прыватнай аўдыенцыі, якая адбылася 19 мая 2025 года ў Апостальскім палацы. Затым палітык сустрэўся з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
“Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце была выказана задаволенасць добрымі адносінамі паміж Калумбіяй і Апостальскай Сталіцай, падкрэсліваючы станоўчае і трывалае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай на карысць мірных і прымірэнчых працэсаў”, - паведамляе Зала Друку Святога Пасаду.
“У далейшым ходзе размовы адбыўся абмен меркаваннямі адносна сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Калумбіі і рэгіёне, з асаблівай увагай да выклікаў, звязаных з бяспекай, міграцыяй і кліматычнымі зменамі”, - гаворыцца ў афіцыйным ватыканскім камюніке.