Святы Айцец правёў спакойную ноч і адпачывае
Марыя Валодзіна - Vatican News
1 сакавіка 2025 года ў 8.29 гадзін раніцы Святы Пасад распаўсюдзіў кароткае паведамленне аб стане здароўя Пантыфіка. “Ноч прайшла спакойна, Папа адпачывае”, - гаворыцца ў камюніке.
У апублікаваным напярэдадні вечарам медыцынскім бюлетэні паведамлялася пра раптоўнае пагаршэнне стану Францішка пасля ізаляванага прыступу бронхаспазму. Была праведзена бронхааспірацыя і пачата неінвазіўная штучная вентыляцыя лёгкіх, што дазволіла палепшыць дыхальныя функцыі. Паведамлялася таксама, што Святы Айцец застаецца ў прытомнасці і супрацоўнічае з медыкамі падчас тэрапеўтычных мерапрыемстваў. Прагноз застаецца стрыманым.
Папа знаходзіцца ў клініцы &ܴdz;Джэмэлі&ܴdz; з дыягназам двухбаковая пнеўманія. Клінічная карціна складаная. Вернікі ўсяго свету моляцца за яго хуткае выздараўленне.