MAP

Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай "Джэмэлі" Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай "Джэмэлі"  (Vatican Media)

Святы Айцец правёў чарговую спакойную ноч

Чарговая ноч Святога Айца ў шпіталі прайшла спакойна. Напярэдадні паведамлялася, што яго стан стабілізуецца, хоць прагноз застаецца асцярожным.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Папа правёў спакойную ноч. Ён прачнуўся крыху пасля 8.00”, – гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Апостальскай сталіцы, апублікаваным раніцай 7 сакавіка 2025 года.

У медыцынскім бюлетэні, распаўсюджаным напярэдадні ўвечары, адзначалася, што клінічны стан Святога Айца заставаўся стабільным у параўнанні з папярэднімі днямі. У яго не назіралася дыхальнай недастатковасці і павышанай тэмпературы цела, а гемадынамічныя паказчыкі і вынікі аналізаў крыві заставаліся стабільнымі.

Святы Айцец працягваў рэспіраторную і рухальную фізіятэрапію, якія прыносяць плён. Ён займаўся некаторымі працоўнымі справамі, чаргуючы працу з адпачынкам і малітвай. Тым не менш, урачы па-ранейшаму захоўваюць стрыманы прагноз.
 

07 сакавіка 2025, 08:47