Святы Айцец добра адпачыў уначы, працягваецца лячэнне
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Папа добра адпачыў уначы. Ён прачнуўся крыху пасля 8.00”, - гаворыцца ў кароткім ватыканскім паведамленні, апублікаваным раніцай 5 сакавіка 2025 года.
Пазней Зала Друку паінфармавала, што Святы Айцец працягнуў лячэнне, рэспіраторную фізіятэрапію і высокапатокавую кіслародную тэрапію. Яго стан застаецца стабільным у складаным кантэксце.
Напярэдадні ўвечары адзначалася, што 4 сакавіка клінічны стан Пантыфіка заставаўся стабільным. У яго не было эпізодаў дыхальнай недастатковасці і бронхаспазму. Папа не меў павышанай тэмпературы цела, заўсёды заставаўся ў прытомнасці, супрацоўнічаў з медыцынскім персаналам і цалкам арыентаваўся.
Днём Святому Айцу праводзілі высокапатокавую кіслародную тэрапію і курс рэспіраторнай фізіятэрапіі, а ўвечары была адноўлена неінвазіўная штучная вентыляцыя лёгкіх, якая працягвалася да раніцы.