Стан здароўя Папы: паступовае нязначнае паляпшэнне
У Ватыкане паведамілі пра паступовае, нязначнае паляпшэнне стану здароўя Святога Айца. Ён чаргаваў малітву, адпачынак і выкананне абавязкаў. Урачы захоўваюць асцярожны прагноз.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Стан здароўя Святога Айца ў апошнія дні застаецца стабільным, што сведчыць аб добрай рэакцыі на тэрапію. Адзначаецца паступовае, нязначнае паляпшэнне”, - гаворыцца ў медыцынскім бюлетэні, апублікаваным увечары 8 сакавіка 2025 года.
У Святога Айца не назіраецца павышанай тэмпературы цела, палепшыўся газаабмен, а вынікі лабараторных даследаванняў і аналіз крыві застаюцца стабільнымі. З мэтай замацавання гэтых першых прыкмет паляпшэння таксама ў бліжэйшыя дні, урачы захоўваюць асцярожны прагноз.
Адзначаецца, што сёння раніцай, пасля прыняцця святой Камуніі, Францішак маліўся ў капліцы сваёй праватнай палаты, а ў другой палове дня чаргаваў адпачынак з выкананнем сваіх абавязкаў.
08 сакавіка 2025, 19:47