MAP

Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі  (ANSA)

Стан здароўя Папы Францішка застаецца стабільным

Увечары 6 сакавіка 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што стан здароўя Папы застаецца стабільным. Наступны медыцынскі бюлетэнь будзе апублікаваны ў суботу.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Клінічны стан Святога Айца заставаўся стабільным у параўнанні з папярэднімі днямі. Таксама і сёння ў яго не было эпізодаў дыхальнай недастатковасці. Святы Айцец працягваў рэспіраторную і рухальную фізіятэрапію, якія прыносяць карысць. Яго гемадынамічныя паказчыкі і аналізы крыві заставаліся стабільнымі. Не было павышанай тэмпературы цела. Урачы па-ранейшаму захоўваюць стрыманы прагноз”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.

Адзначаецца, што ўлічваючы стабільную клінічную карціну, наступны медыцынскі бюлетэнь будзе апублікаваны ў суботу 8 сакавіка.

“Сёння Святы Айцец прысвяціў раніцу і другую палову дня некаторым працоўным справам, чаргуючы адпачынак з малітвай. Перад абедам ён прыняў святую Камунію”, - завяршаецца камюніке.
 

06 сакавіка 2025, 19:55