MAP

Рымская клініка Джэмэлі, у якой шпіталізаваны Францішак Рымская клініка Джэмэлі, у якой шпіталізаваны Францішак  (ANSA)

Стан здароўя Святога Айца застаецца стабільным

Як паведаміла ўвечары 5 сакавіка 2025 года Зала друку Святога Пасада, стан Папы застаецца стабільным. Медыкі працягваюць уважліва сачыць за яго здароўем і ажыццяўляць шэраг тэрапеўтычных працэдур.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Эпізодаў дыхальнай недастатковасці не назіралася. Як і планавалася, на працягу дня Пантыфік атрымліваў высокапаточную кіслародную тэрапію. Уначы будзе працягнута неінвазіўная механічная вентыляцыя лёгкіх. Таксама быў павялічаны аб'ём фізіятэрапіі, як дыхальнай, так і рухальнай, - гаворыцца ў медыцынскім бюлетэні.

Большую частку дня Папа правёў у крэсле. З улікам складанасці клінічнай карціны, медыцынскі прагноз застаецца асцярожным.

Сёння раніцай у прыватнай палаце, размешчанай на 10-м паверсе шпіталя Джэмэлі, Святы Айцец прыняў удзел у абрадзе благаслаўлення і пасыпання Святым попелам, а затым прыняў святую Камунію.

Акрамя таго, раніцай Францішак патэлефанаваў айцу Габрыэлю Раманелі, пробашчу парафіі Святой Сям'і ў Газе. Днём ён чаргаваў малітву і адпачынак.

05 сакавіка 2025, 20:07