MAP

Сілуэт скульптуры Яна Паўла ІІ на фоне клінікі "Джэмэлі" Сілуэт скульптуры Яна Паўла ІІ на фоне клінікі "Джэмэлі"  (AFP or licensors)

Стан здароўя Папы паляпшаецца: адмова ад ШВЛ

Стан здароўя Папы паляпшаецца. Пантыфік адмовіўся ад неінвазіўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх, зменшылася патрэба ў кіслароднай тэрапіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Згодна з апошняй інфармацыяй Залы Друку Святога Пасада ад 19 сакавіка 2025 года, стан здароўя Францішка працягвае паляпшацца. Медыкі адзначаюць станоўчую дынаміку ў працэсе аднаўлення Пантыфіка.

Важным крокам у рэабілітацыі стала адмова ад неінвазіўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх. Акрамя таго, паведамляецца пра зніжэнне патрэбы ў высокапаточнай кіслароднай тэрапіі. Гэтыя факты сведчаць пра значнае паляпшэнне функцыі дыхання ў Папы.

Медыцынскі персанал таксама адзначае прагрэс у фізічнай і дыхальнай тэрапіі. "Працягваецца прагрэс у рухальнай і дыхальнай фізіятэрапіі", - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку.

Асаблівай увагі заслугоўвае тое, што, нягледзячы на складаную хваробу, Папа Францішак знайшоў у сабе сілы, каб ва ўрачыстасць святога Юзафа канцэлебраваць Святую Імшу.

Касцельная супольнасць працягвае маліцца за хуткае і поўнае выздараўленне Святога Айца.
 

19 сакавіка 2025, 19:08