MAP

Рымская клініка Джэмэлі, у якой шпіталізаваны Францішак Рымская клініка Джэмэлі, у якой шпіталізаваны Францішак  (ANSA)

Стан Папы стабільны, механічная вентыляцыя лёгкіх не патрабуецца

Стан здароўя Францішка застаецца стабільным. Папе больш не патрабуецца механічная вентыляцыя лёгкіх, а толькі высокапаточная кіслародная тэрапія. Раніцай ён прыняў удзел у Святой Імшы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Паводле афіцыйнага паведамлення Святога Пасада, апублікаванага ўвечары 2 сакавіка 2025 года, клінічны стан Святога Айца застаецца стабільным. Яму больш не патрабуецца неінвазіўная механічная вентыляцыя, а толькі высокапаточная кіслародная тэрапія. Адсутнічае павышаная тэмпература.

З улікам складанасці клінічнай карціны прагноз застаецца асцярожным.

Раніцай Папа прыняў удзел у Імшы разам з тымі, хто клапоціцца аб ім падчас шпіталізацыі. Потым спалучаў адпачынак з малітвай.

Кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні паведаміў таксама, што раніцай 2 сакавіка Пантыфік прыняў з візітам Кардынала-Дзяржсакратара П'етра Параліна і Субстытута па агульных пытаннях, арцыбіскупа Эдгара Пенья Пару. Пасля сустрэчы Францішак паснедаў, выпіў каву і прачытаў некалькі газет. Ён рухаецца і сядзіць у крэсле. Тэрапія працягваецца.

02 сакавіка 2025, 19:09