Святы Айцец працягвае лячэнне, ноч прайшла спакойна
“Ноч прайшла спакойна. Папа адпачывае”, - гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 8 сакавіка 2025 года ў 8.27 па цэнтральнаеўрапейскім часе.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Напярэдадні ўвечары паведамлялася, што Пантыфік працягвае лячэнне, якое ўключае дыхальную фізіятэрапію, а таксама чаргаванне неінвазіўнай механічнай вентыляцыі лёгкіх уначы з высокапаточнай кіслароднай тэрапіяй, якая праводзіцца з выкарыстаннем назальных катэтэраў удзень.
7 сакавіка Святы Айцец правёў каля 20 хвілін на малітве ў капліцы сваёй палаты на дзясятым паверсе клінікі “Джэмэлі”. На працягу дня ён працягваў сваю працоўную дзейнасць.
Медыцынскі бюлетэнь з актуальнай інфармацыяй пра стан здароўя Пантыфіка будзе апублікаваны ўвечары.
08 сакавіка 2025, 09:02