MAP

Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі  (AFP or licensors)

Папа ў шпіталі: два эпізоды вострай дыхальнай недастатковасці

У Францішка адбыліся два эпізоды вострай дыхальнай недастатковасці, гаворыцца ў вячэрнім медыцынскім бюлетэні, апублікаваным 3 сакавіка 2025 года Залай Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“На працягу сённяшняга дня Святы Айцец перанёс два эпізоды вострай дыхальнай недастатковасці, выкліканыя значным назапашваннем эндабранхіяльнай слізі і наступным бронхаспазмам. У сувязі з гэтым былі праведзены дзве бронхаскапіі з неабходнасцю адсмоктвання вялікай колькасці сакрэту”, - паведамілі ў Ватыкане.

Адзначаецца таксама, што “ў другой палове дня была ўзноўлена неінвазіўная штучная вентыляцыя лёгкіх”. Святы Айцец увесь час заставаўся ў прытомнасці, арыентаваўся і супрацоўнічаў з медыцынскім персаналам. Прагноз застаецца асцярожным, - падкрэсліваецца ў бюлетэні.

88-гадовы Пантыфік шпіталізаваны з двухбаковым запаленнем лёгкіх з 14 лютага 2025 года. Ён праходзіць лячэнне ў рымскай клініцы “Джэмэлі”.
 

03 сакавіка 2025, 19:30