Францішак правёў спакойную ноч у шпіталі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Ноч прайшла спакойна. Папа яшчэ адпачывае”, - гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 6 сакавіка 2025 года а 8:14 па цэнтральнаеўрапейскім часе.
У медыцынскім бюлетэні, абнародаваным напярэдадні ўвечары, адзначалася, што стан здароўя Святога Айца застаецца стабільным. Эпізодаў дыхальнай недастатковасці не назіралася. Як і планавалася, на працягу дня Пантыфік атрымліваў высокапаточную кіслародную тэрапію.
Уначы працягвалася неінвазіўная механічная вентыляцыя лёгкіх. Таксама быў павялічаны аб’ём фізіятэрапіі – як дыхальнай, так і рухальнай, - гаворыцца ў паведамленні.
Большую частку дня Святы Айцец правёў у крэсле. Ён узяў удзел у абрадзе пасыпання галавы попелам і прыняў святую Камунію. Акрамя таго, Францішак патэлефанаваў айцу Габрыэлю Раманелі, пробашчу парафіі Святой Сям’і ў Газе.