MAP

Ля рымскага шпіталя "Джэмэлі" Ля рымскага шпіталя "Джэмэлі"  (vincenzo livieri)

Францішак: спакойная ноч і паступовае паляпшэнне

Святы Пасад паведаміў 9 сакавіка 2025 года, што Францішак правёў спакойную ноч у шпіталі “Джэмэлі”, дзе ён знаходзіцца з 14 лютага 2025 года. Стан здароўя Папы паступова паляпшаецца, але прагноз усё яшчэ асцярожны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У вячэрнім бюлетэні, апублікаваным 8 сакавіка 2025 года, адзначаецца, што клінічны стан Святога Айца на працягу апошніх дзён заставаўся стабільным, назіраецца "добры водгук на тэрапію" і "паступовае, лёгкае паляпшэнне". "Папа заўсёды заставаўся без тэмпературы. Палепшыўся газавы абмен", - гаворыцца ў паведамленні. Вынікі аналізаў крыві застаюцца стабільнымі.

Нягледзячы на гэтыя пазітыўныя прыкметы, медыкі пакуль захоўваюць асцярожнасць і не спяшаюцца рабіць аптымістычных прагнозаў.
Малітвы за Папу працягваюцца

9 сакавіка 2025 года ўвечары на Плошчы Святога Пятра адбудзецца чатырнаццаты Ружанец за Папу. Узначаліць малітву кардынал Жазэ Таленціна дэ Мендонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі.

09 сакавіка 2025, 10:22