MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: быць сведкамі надзеі ў розных касцёльных і жыццёвых сферах

Кожны дзень быць сведкамі надзеі ў розных касцёльных і жыццёвых асяродках, каб спрыяць пабудове больш братэрскага і салідарнага свету, - заклікаў Папа пілігрымаў з дыяцэзіі Рыеці.

Марыя Валодзіна - Vatican News

29 сакавіка 2025 года Францішак скіраваў цёплае пасланне да святароў, дыяканаў, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў італьянскай дыяцэзіі Рыеці, якія прыбылі ў пілігрымку ў Ватыкан.

У сваім звароце Папа асабліва падзякаваў тым, хто, будучы хворымі і састарэлымі, ахвяруе свае малітвы і пакуты дзеля дабра ўсяго Касцёла.
Францішак выказаў спадзяванне, што наведванне магіл апосталаў і праход праз Святую Браму, умацуюць веру і дапамогуць пілігрымам “лепш зразумець і прыняць Божую любоў – крыніцу і прычыну сапраўднай радасці. Мы пакліканы сведчыць пра гэтую любоў, якая, як жывое полымя, дае сілу на жыццёвым шляху, асабліва самым слабым і патрабуючым”, - напісаў Святы Айцец.

Пантыфік заахвоціў пілігрымаў кожны дзень быць сведкамі надзеі ў розных касцёльных і жыццёвых асяродках, каб спрыяць пабудове больш братэрскага і салідарнага свету. Ён заклікаў на пілігрымаў мацярынскую апеку Марыі і святой Барбары, удзяліў апостальскае благаслаўленне ўсёй супольнасці Рыеці і папрасіў вернікаў працягваць маліцца за яго.

29 сакавіка 2025, 18:20