MAP

Клініка "Джэмэлі" ў Рыме Клініка "Джэмэлі" ў Рыме  (AFP)

Пантыфік сочыць за рэкалекцыямі па відэатрансляцыі

Пантыфік працягвае лячэнне і дзякуючы відэатрансляцыі далучыўся да духоўных практыкаванняў для іерархаў Рымскай курыі, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду 9 сакавіка 2025 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Папа, дзякуючы відэатрансляцыі, са шпіталя “Джэмэлі” сачыў за духоўнымі практыкаваннямі для Рымскай курыі, духоўна яднаючыся з тымі, хто бярэ ў іх удзел. Рэкалекцыі пачаліся ў Зале Паўла VI і праводзіліся прапаведнікам Папскага дома, айцом Рабэрта Пазаліні.

Раніцай Пантыфіка адведалі кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін і субстыбут Дзяржаўнага сакратарыята, арцыбіскуп Пэнья Пара. Святы Айцец таксама прыняў удзел у Імшы разам з тымі, хто дапамагае яму ў гэтыя дні.

Папа працягвае лячэнне і дыхальную і рухальную фізіятэрапію. Ён прытрымліваецца дыеты, прызначанай урачамі, якая ўключае таксама цвёрдую ежу.

Сітуацыя выглядае стабільнай, з невялікімі паступовымі паляпшэннямі, як паведамлялася ў медыцынскім бюлетэні ўвечары 8 сакавіка, хоць агульны стан застаецца складаным, што прымушае ўрачоў захоўваць стрыманы прагноз.

Сёння ноччу, пасля кіслароднай высокапаточнай тэрапіі з выкарыстаннем насавых катэтараў, якая праводзілася на працягу дня, Папа зноў, як было запланавана, пяройдзе на неінвазіўную механічную вентыляцыю.

Увечары 10 сакавіка павінен быць апублікаваны медыцынскі бюлетэнь, які, улічваючы стабільнасць клінічнага стану, не быў апублікаваны сёння.
 

09 сакавіка 2025, 20:09