Пантыфік правёў спакойную ноч у шпіталі
Чарговая ноч Святога Айца ў шпіталі прайшла спакойна. Напярэдадні паведамлялася, што стан яго здароўя стабілізуецца, хоць сітуацыя застаецца сур’ёзнай.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Папа добра адпачываў усю ноч”, - гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы друку Апостальскай Сталіцы, якое было апублікавана 3 сакавіка 2024 года ў 8:03 па цэнтральнаеўрапейскім часе.
У афіцыйным медыцынскім бюлетэні, які быў абнародаваны напярэдадні ўвечары, адзначалася, што стан здароўя Францішка застаецца стабільным. Святому Айцу, які ў пятніцу меў эпізод бронхаспазму, больш не патрабуецца механічная вентыляцыя лёгкіх, а толькі высокапаточная кіслародная тэрапія. Тым не менш, з улікам складанай клінічнай сітуацыі, прагноз застаецца асцярожным.
03 сакавіка 2025, 08:57