Клінічны стан Святога Айца застаецца стабільным
Увечары 4 сакавіка 2025 года Зала Друку Святога Пасаду паведаміла актуальную інфармацыю пра стан здароўя Папы Францішка, які праходзіць лячэнне ў рымскай клініцы “Джэмэлі”.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Клінічны стан Святога Айца сёння заставаўся стабільным. У яго не назіралася эпізодаў дыхальнай недастатковасці ці бронхаспазму”, - гаворыцца ў медыцынскім бюлетэні.
Паведамляецца, што ў Папы не было тэмпературы, ён быў увесь час у прытомнасці, супрацоўнічаў з медыцынскім персаналам падчас тэрапіі і цалкам арыентаваўся.
Раніцай Пантыфік перайшоў на высокапатокавую кіслародную тэрапію і прайшоў курс рэспіраторнай фізіятэрапіі. Заўважаецца, што ўвечары, як і планавалася, будзе адноўлена неінвазіўная механічная вентыляцыя лёгкіх, якая працягнецца да раніцы. Прагноз застаецца стрыманым.
На працягу дня Святы Айцец чаргаваў малітву і адпачынак, а сёння раніцай прыняў святую Камунію.
04 сакавіка 2025, 19:21