MAP

2025.03.04 Intenzione Marzo Bielorusso

Францішак: прабачэнне – найлепшы лек для параненай сям’і

У сакавіку Пантыфік заклікае маліцца за падзеленыя сем’і, каб спазналі аздараўленчую моц прабачэння. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэроліку, падрыхтаваным Папскай сусветнай сеткай малітвы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Мы ўсе марым аб цудоўнай, дасканалай сям’і. Але ідэальных сем’яў не існуе. У любой сям’і ёсць свае праблемы, але ёсць і вялікія радасці. У сям’і кожны чалавек каштоўны, бо адрозніваецца ад іншых; кожны ўнікальны. Аднак адрозненні могуць таксама нараджаць канфлікты і пакідаць глыбокія раны”, - сказаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што “найлепшы лек ад болю ў параненай сям’і – гэта прабачэнне”. “Прабачыць – значыць даць яшчэ адзін шанс. Пан увесь час робіць гэта для нас. Яго цярпенне бязмежнае: Ён прабачае нас, паднімае, дазваляе пачаць усё нанова”, - дадаў Пантыфік.

Па словах Святога Айца, “прабачэнне заўсёды абнаўляе сям’ю, дапамагае глядзець наперад з надзеяй. І нават, калі немагчымы “шчаслівы канец”, пра які марым, Божая ласка дае нам сілу, каб прабачаць і прыносіць мір, бо вызваляе ад смутку і, перш за ўсё, ад злапомнай крыўды”.

“Молімся, каб падзеленыя сем’і спазналі аздараўленчую моц прабачэння, і акрылі, што нават адрозненні могуць быць багаццем”, - агучыў Папа малітоўную інтэнцыю на сакавік.
 

04 сакавіка 2025, 11:19