MAP

Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі  (ANSA)

Папа Францішак спалучае лячэнне з адпачынкам і малітвай

Святы Айцец працягвае лячэнне. Раніцай ён каля 20 хвілін маліўся ў капліцы на дзясятым паверсе шпіталя “Джэмэлі”, а затым на працягу дня выконваў некаторыя працоўныя абавязкі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Зала Друку Святога Пасаду паведаміла ўвечары 7 сакавіка 2025 года, што Пантыфік працягвае лячэнне, якое ўключае дыхальную фізіятэрапію і чаргаванне неінвазіўнай механічнай вентыляцыі лёгкіх ўначы з высокапаточнай кіслароднай тэрапіяй, якая праводзіцца з выкарыстаннем назальных катэтэраў удзень.

Раніцай Францішак правёў каля 20 хвілін у капліцы сваёй палаты на дзясятым паверсе клінікі “Джэмэлі” на прыватнай малітве. На працягу дня ён працягваў сваю працоўную дзейнасць.

Што датычыцца клінічнай карціны, урачы ацэньваюць сітуацыю як стабільную, але ў рамках складанага стану. Прагноз застаецца асцярожным. У суботу, 8 сакавіка, будзе прадстаўлена новая медыцынская інфармацыя.
 

07 сакавіка 2025, 19:42