MAP

Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі Помнік святому Яну Паўлу ІІ перад клінікай Джэмэлі  (ANSA)

Святы Айцец правёў спакойную ноч у шпіталі

Стан здароўя Святога Айца працягвае паляпшацца. Раніцай 21 лютага 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы пацвердзіла станоўчую дынаміку, якая назіраецца ў апошнія дні.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Ноч прайшла добра. Раніцай Папа Францішак падняўся і паснедаў”, - коратка паінфармавалі ў Ватыкане.

Напярэдадні паведамлялася, што клінічны стан Пантыфіка застаецца стабільным і мае станоўчую дынаміку. Палепшыліся паказчыкі аналізу крыві, няма тэмпературы. Францішак штодзённа прымае святую Камунію і працягвае выконваць працоўныя абавязкі.
 

21 лютага 2025, 08:46