MAP

Клініка Джэмэлі Клініка Джэмэлі&Բ; (ANSA)

Стан здароўя Францішка застаецца сур’ёзным, але стабільным

У Пантыфіка не назіраецца вострых рэспіраторных эпізодаў, а гемадынамічныя паказчыкі застаюцца стабільнымі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Зала Друку Святога Пасада 25 лютага 2025 года ў 19.20 апублікавала чарговае абнаўленне інфармацыі аб стане здароўя Папы Францішка, паведамляючы, што яго клінічны стан застаецца сур’ёзным, але стабільным. У Пантыфіка не назіраецца вострых рэспіраторных эпізодаў, а гемадынамічныя паказчыкі працягваюць заставацца стабільнымі.

"Прагноз застаецца асцярожным", - адзначаецца ў паведамленні. У адпаведнасці з запланаваным маніторынгам двухбаковай пнеўманіі, увечары была праведзена планавая камп'ютарная тамаграфія.

Нягледзячы на сур'ёзнасць стану, раніцай Папа змог аднавіць працоўную дзейнасць пасля прыняцця Святой Камуніі.

Медыцынскі персанал клінікі Джэмэлі&Բ;працягвае пільна сачыць за станам здароўя Святога Айца, праводзячы неабходныя даследаванні і працэдуры для забеспячэння найлепшага магчымага лячэння.

Вернікі ва ўсім свеце працягваюць маліцца за выздараўленне Папы Францішка, які, нягледзячы на праблемы са здароўем, імкнецца выконваць сваё служэнне Касцёлу і ўсяму чалавецтву.
 

25 лютага 2025, 19:31