MAP

Шпіталь Джэмэлі Шпіталь Джэмэлі  (AFP or licensors)

Стан Францішка сур'ёзны: крызіс дыхання і пераліванне крыві

У Папы назіраецца крытычны стан здароўя з праявамі астматычнага крызу і анеміі. Патрабуецца кіслародная тэрапія і пераліванне крыві. Прагноз застаецца няпэўным.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Згодна з апошняй інфармацыяй Залы Друку Святога Пасада ад 22 лютага 2025 года, стан здароўя Францішка працягвае заставацца крытычным. Раніцай у Пантыфіка назіраўся працяглы астматычны крыз, які запатрабаваў прымянення кіслароднай тэрапіі з высокім узроўнем падачы.

Медыцынскія аналізы выявілі ў Папы трамбацытапенію, якая суправаджаецца анеміяй, што выклікала неабходнасць правядзення пералівання крыві. Нягледзячы на пагаршэнне самаадчування ў параўнанні з папярэднім днём, ён захоўвае прытомнасць і правёў дзень у крэсле.

Паводле інфармацыі Залы Друку, медыцынскі персанал шпіталя Джэмэлі працягвае пільна сачыць за станам здароўя Францішка. Сітуацыя застаецца сур'ёзнай, і Святы Айцец па-ранейшаму знаходзіцца ў зоне рызыкі.
 

22 лютага 2025, 19:59