Ранішняе паведамленне аб здароўі Святога Айца
У Ватыкане паведамілі пра чарговую спакойную ноч Святога Айца. З 14 лютага 2025 года Пантыфік знаходзіцца ў шпіталі ў сувязі з двухбаковым запаленнем лёгкіх.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Папа правёў спакойную ноч і адпачывае”, - гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 26 лютага 2025 года ў 08.06 па цэнтральнаеўрапейскім часе.
Напярэдадні ўвечары паведамлялася, што клінічны стан Папы застаецца сур’ёзным, але стабільным. У Пантыфіка не назіраецца вострых рэспіраторных эпізодаў, а гемадынамічныя паказчыкі стабільныя. Яму была праведзена планавая камп’ютарная тамаграфія. Нягледзячы на хваробу Святы Айцец змог аднавіць сваю працоўную дзейнасць.
26 лютага 2025, 08:51