MAP

Рымская клініка Джэмэлі, у якой шпіталізаваны Францішак Рымская клініка Джэмэлі, у якой шпіталізаваны Францішак  (ANSA)

Францішак у шпіталі: ноч прайшла спакойна, працягваецца лячэнне

На сустрэчы з журналістамі 15 лютага 2025 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасада паведаміў пра стан здароўя Папы: раніцай тэмпературы не было.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Па словах Матэа Бруні, Францішак правёў спакойную ноч, добра спаў, раніцай паснедаў і пачытаў газеты. Лячэнне працягваецца, таксама як і медыцынскія абследаванні. Раніцай тэмпература не павышалася.

Больш падрабязная медыцынская інфармацыя будзе агучана ўвечары 15 лютага.

Пытанне наконт правядзення малітвы Анёл Панскі з клінікі Джэмэлі яшчэ не вырашана.

15 лютага 2025, 16:08