MAP

Журналісты ля клінікі Джэмэлі Журналісты ля клінікі Джэмэлі  (AFP or licensors)

Папа правёў спакойную ноч: медыцынскія навіны чакаюцца ўвечары

Паводле Матэа Бруні, пяты дзень Святога Айца ў рымскай клініцы Джэмэлі праходзіць спакойна.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Папа правёў спакойную ноч, добра адпачыў. Раніцай ён устаў, паснедаў і, як звычайна, прысвяціў час чытанню некалькіх газет", - паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада, апісваючы пяты дзень знаходжання Пантыфіка ў шпіталі.

Святы Айцец быў шпіталізаваны 14 лютага 2025 года з полімікробнай інфекцыяй дыхальных шляхоў.

Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка Святога Пасада, больш падрабязнае апісанне сітуацыі будзе прадстаўлена пазней. "Мы атрымаем медыцынскую інфармацыю ўвечары", - патлумачыў Бруні.
 

18 лютага 2025, 13:18