Папа: павага, зычлівасць і апека вяртаюць годнасць людзям
Аляксандр Панчанка - Vaitcan News
Францішак нагадаў, што ў сваім пасланні да ўдзельнікаў кангрэса, заклікаў іх быць няўрымслівымі сведкамі Божай любові, якая перапаўняе сэрца і знаходзіць выйсце ў справах міласэрнасці.
Пантыфік пажадаў, каб першае рэха форума ў першую чаргу адчувалася ў сем’ях і выражалася ў “аглушальнай цішыні малітвы, якая выклікае слёзы, бо паходзіць ад сэрца”. Ён заклікаў сваіх гасцей да малітвы ва ўласных дамах, перад табернакулюмам у касцёле, разам з хворымі і пажылымі людзьмі.
Святы Айцец заўважыў, што адным з плёнаў Міжнароднага кангрэса брацтваў і народнай пабожнасці стала заснаванне прытулку для бяздомных. “Няхай у гэтай установе заўсёды можна будзе пачуць біццё сэрца, якое любіць. Давайце зробім так, каб праз “павагу, зычлівасць і апеку” у гэтым доме, грамадства і тыя, каго ў ім прымаюць, маглі ізноў распазнаць непаўторную годнасць кожнага чалавека”, - заклікаў Папа.