Францішак праходзіць абследаванне і лячэнне ў клініцы Джэмэлі
Папа Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку Джэмэлі для правядзення неабходных дыягнастычных абследаванняў і лячэння бранхіту.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Гэтай раніцай, пасля заканчэння аўдыенцый, Папа Францішак быў шпіталізаваны ў паліклініку імя Аўгусціна Джэмэлі для некаторых неабходных дыягнастычных абследаванняў і для працягу ў шпітальных умовах лячэння бранхіту, які ўсё яшчэ працягвае дакучаць", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Залы Друку Святога Пасада, апублікаваным 14 лютага 2025 года.
Скарэй за ўсё, усе запланаваныя сустрэчы і аўдыенцыі Папы часова будуць адкладзены да паляпшэння стану яго здароўя. Клініка Джэмэлі, дзе зараз знаходзіцца Пантыфік, традыцыйна з'яўляецца медыцынскай установай, якой давяраюць лячэнне Рымскіх Пантыфікаў.
14 лютага 2025, 11:12