MAP

Папа Францішак лечыць бранхіт у рымскай бальніцы Джэмэлі Папа Францішак лечыць бранхіт у рымскай бальніцы Джэмэлі 

Папа працягвае курс лячэння і чаргуе адпачынак з чытаннем

Стан здароўя Францішка застаецца стабільным, паведаміў 17 лютага 2025 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасада. Папа добра адпачыў ноччу і працягвае прызначанае лячэнне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Святы Айцец добра адпачыў і правёў спакойную ноч. Раніцай ён паснедаў і, як звычайна, прысвяціў час чытанню некалькіх штодзённых газет", - паведаміў журналістам Матэа Бруні.

Прэс-сакратар дадаў, што Пантыфік працягвае праходзіць прызначаныя тэрапеўтычныя працэдуры, і паабяцаў, што ў другой палове дня будзе прадстаўлена больш падрабязная медыцынская інфармацыя пра стан здароўя Францішка.

Нагадаем, што Святы Айцец знаходзіцца пад медыцынскім наглядам, а Святы Пасад рэгулярна інфармуе вернікаў і грамадскасць пра стан яго здароўя праз афіцыйныя паведамленні Залы Друку.
 

17 лютага 2025, 11:12