MAP

Клініка Джэмэлі Клініка Джэмэлі  (AFP or licensors)

Ранішняе паведамленне пра здароўе Пантыфіка

Зала Друку Апостальскай Сталіцы праз афіцыйны тэлеграм-канал распаўсюдзіла актуальную інфармацыю пра стан здароўя Францішка. Ён правёў спакойную ноч з 21 на 22 лютага 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кароткае паведамленне было апублікавана 22 лютага 2025 года ў 8.20 па цэнтральнаеўрапейскім часе. "Папа Францішак добра адпачыў", - гаворыцца ў ім.

Напярэдадні, 21 лютага 2025 года, падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў клініцы Джэмэлі прафесар Серджа Альф'еры і доктар Луіджы Карбонэ падрабязна праінфармавалі пра стан здароўя Святога Айца. Медыкі адзначылі паляпшэнне ў параўнанні з момантам шпіталізацыі, хаця сітуацыя патрабуе працяглага і комплекснага лячэння.

За Пантыфікам, які быў шпіталізаваны з двухбаковым запаленнем лёгкіх, назіраюць тры брыгады вядучых спецыялістаў. "Святы Айцец заўсёды хацеў, каб мы казалі праўду. Таму мы хочам развеяць усе сумневы – ніякай схаванай інфармацыі няма", - падкрэсліў Альф'еры падчас брыфінгу.

Пра празрыстасць інфармацыйнай палітыкі Апостальскай Сталіцы сведчаць штодзённыя паведамленні пра стан здароўя Папы Францішка.
 

22 лютага 2025, 10:35