Пантыфік застаецца ў шпіталі: полімікробная інфекцыя
Стан здароўя Папы Францішка патрабуе далейшага лячэння ў стацыянары ў сувязі з выяўленай полімікробнай інфекцыяй дыхальных шляхоў. Аб гэтым 17 лютага 2025 года паведаміла Зала Друку Святога Пасада.
Марыя Валодзіна - Vatican News
У паведамленні гаворыцца, што медыцынскія абследаванні, праведзеныя на сённяшні дзень, паказалі “наяўнасць полімікробнай інфекцыі дыхальных шляхоў”. У сувязі з гэтым медыкі ўнеслі змены ў тэрапію Пантыфіка.
Паводле Залы Друку, усе праведзеныя да гэтага часу абследаванні “сведчаць пра складаную клінічную карціну, якая патрабуе належнага знаходжання ў шпіталі”.
У сувязі з гэтым, адменена агульная аўдыенцыя, запланаваная на сераду, 19 лютага 2025 года.
Кіраўнік ватыканскай прэс-службы Матэа Бруні падкрэсліў, што настрой Папы Францішка застаецца добрым.
17 лютага 2025, 13:49