MAP

Клініка Агасціна Джэмэлі ў Рыме. Ружанец за здароўе Папы Клініка Агасціна Джэмэлі ў Рыме. Ружанец за здароўе Папы  (ANSA)

Ноч Пантыфіка прайшла спакойна, працягваецца лячэнне

Францішак добра адпачыў, уся ноч прайшла спакойна. Такое паведамленне пра стан здароўя Пантыфіка распаўсюдзіла Зала друку Святога Пасада раніцай 25 лютага 2025 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Святы Айцец шпіталізаваны ў рымскай клініцы Джэмэлі з двухбаковым запаленнем лёгкіх.

Згодна з вячэрнім медыцынскім бюлетэнем 24 лютага, у Папы назіраецца лёгкае паляпшэнне стану здароўя: на працягу дня не было новых эпізодаў астматычнага дыхання, палепшыліся некаторыя лабараторныя паказчыкі. Лёгкая нырачная недастатковасць не выклікае занепакоенасці медыкаў. Працягваецца кіслародная тэрапія, але падача кіслароду была нязначна паменшана.

У афіцыйным паведамленні Залы Друку гаворыцца таксама аб тым, што 24 лютага 2025 года Папа аднавіў працоўную дзейнасць і ўвечары патэлефанаваў пробашчу парафіі ў Газе.

Улічваючы сур’ёзнасць клінічнай карціны, медыкі захоўваюць асцярожнасць у прагнозах і працягваюць пільна сачыць за станам здароўя Францішка.

25 лютага 2025, 10:13