Ён ніколі не здаецца: кузіна Францішка расказала пра яго характар
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пакуль 88-гадовы Пантыфік праходзіць лячэнне ў рымскай клініцы Джэмэлі, яго сваякі ўважліва сочаць за навінамі пра стан яго здароўя.
У інтэрв'ю рымскай газеце La Repubblica ад 24 лютага 2025 года, спадарыня Рабецана адзначыла, што адчувае невялікую палёгку пасля апошніх звестак пра здароўе Пантыфіка. Адзін з яе родзічаў у Рыме меў магчымасць ненадоўга пабачыць Францішка ў шпіталі.
"Малады чалавек патэлефанаваў і сказаў, што Папа выглядае добра і здаецца спакойным. Хоць яму не дазволілі размаўляць з Францішкам, ён адчуў, што Папа ўраўнаважаны", - расказала стрыечная сястра Святога Айца.
"Ён заўсёды ставіў працу вышэй за здароўе, а я заўсёды яго за гэта сварыла. Цяпер мы можам толькі маліцца, каб Бог яму дапамог і каб усё прайшло добра", - падзялілася Карла Рабецана.
Кузіна Папы распавяла, што неаднаразова пераконвала яго больш адпачываць і праходзіць лячэнне. "Ён сказаў мне, каб я была спакойнай, што гэта толькі моцная прастуда". Пасля чаго яна пасварыла яго на п'емонцкім дыялекце, які Францішак вельмі любіць. "Ён пачаў смяяцца і сказаў мне: “Гэта якраз тое, што робіш, калі ты Папа", - успамінае старэйшая жанчына.
Францішак, народжаны як Хорхэ Марыа Берголіа ў Буэнас-Айрэсе 17 снежня 1936 года, з'яўляецца старэйшым з чацвярых дзяцей у сям'і. З яго трох сясцёр жыве толькі Марыя Элена, народжаная ў 1949 годзе.
Карла Рабецана жыве ў Партакамара, у правінцыі Асці на поўначы Італіі, адкуль родам дзядулі і бабулі Папы, Джавані і Роза, а таксама бацька Хасэ Марыа Берголіа, эмігравалі ў Аргенціну ў дваццатых гадах XX стагоддзя.