Кардынал Рэйна на Імшы ў шпіталі: мы адчуваем сябе адной сям'ёй
Марыя Валодзіна - Vatican News
На Імшы ў шпітальнай капліцы святога Яна Паўла II прысутнічалі медыкі, студэнты і іншыя вернікі. Святы Айцец быў праінфармаваны аб набажэнстве і ўдзячны за яго.
У сваёй гаміліі кардынал Рэйна адзначыў, што ў гэтыя дні малітвы за Папу праходзяць па ўсім свеце. "Мы адчуваем сябе вялікай сям'ёй. Мы адчуваем сілу малітвы і прыгажосць быцця сям'ёй. Магчыма, мы не ведаем адзін аднаго, але ўсе мы тут па адной прычыне", - сказаў ён.
Іерарх нагадаў пра тое, як настойліва Папа маліўся за мір, асабліва ў апошнія месяцы. Важна маліцца, адкрываць сэрца Богу. “Калі надыходзіць момант слабасці, хваробы, калі мы адчуваем, наколькі абмежаваная наша прырода, мы адразу ж усімі сіламі чапляемся за Бога. І мы робім гэта з шчырасцю сэрца, таму што адчуваем імкненне да бясконцасці, якое ўжо закладзена ў нашым сэрцы", - падкрэсліў ён.
Кардынал Рэйна заахвоціў вернікаў быць “адным сэрцам і адной душой”, аб’яднацца вакол Святога Айца, просячы Пана як мага хутчэй аднавіць яго здароўе і дазволіць яму працягваць кіраваць Касцёлам.