Францішак у клініцы Джэмэлі: рэспіраторная інфекцыя
Зала Друку Святога Пасада паведаміла пра першыя вынікі медыцынскага абследавання Францішка, які быў шпіталізаваны 14 лютага 2025 года. Выяўлена інфекцыя дыхальных шляхоў і лёгкае павышэнне тэмпературы.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Як паведаміў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні, пасля правядзення абследавання, вынікі якога выявілі інфекцыю дыхальных шляхоў, пачалося неабходнае медыкаментознае лячэнне Францішка ў шпіталі.
Прадстаўнік Святога Пасада ўдакладніў, што стан здароўя Пантыфіка "здавальняючы", "адзначана лёгкае павышэнне тэмпературы".
Святы Айцец захоўвае спакой і добры настрой, прачытаў некалькі газет.
15 лютага 2025, 09:50