MAP

Папа павіншаваў Тэалагічны факультэт Трывенета з гадавінай заснавання Папа павіншаваў Тэалагічны факультэт Трывенета з гадавінай заснавання 

Францішак павіншаваў Тэалагічны факультэт Трывенета з 20-годдзем

Не толькі вывучаць тэалогію, але і асабіста сведчыць пра хрысціянскія каштоўнасці, заклікаў Папа ў пасланні з нагоды 20-годдзя заснавання Тэалагічнага факультэта Трывенета, які дзейнічае ў Падуі. Тэкст паслання апублікавала 18 лютага 2025 года Зала Друку Святога Пасада.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У лісце на імя рэктара, айца Маўрыцыа Джыроламі, Францішак выказаў падзяку Пану за ўсё “дабро, здзейсненае ў гэтыя гады”, асабліва за дасягненні ў сферы адукацыі і духоўнага развіцця маладога пакалення.

Пантыфік заклікаў акадэмічную супольнасць упарціцца ў распаўсюджванні хрысціянскага паслання ў свеце, захоўваючы вернасць традыцыі, але і з адкрытасцю на знакі часу. Ён заахвоціў факультэт смела адказваць на выклікі сучаснасці і несці людзям ісціну Евангелля. Для дасягнення гэтай мэты акадэмічная сям’я заклікана не толькі развіваць і паглыбляць тэалагічныя даследаванні, але і асабіста сведчыць пра хрысціянскія каштоўнасці.

Святы Айцец выказаў надзею на тое, што выкладчыкі змогуць падтрымаць студэнтаў у іх пошуку “праўды, дабра і прыгажосці, якія маюць свае вытокі ў Богу”.

Завяршаючы віншаванне, Францішак падзякаваў Тэалагічнаму факультэту Трывенета за плённую адукацыйную дзейнасць і заклікаў Панну Марыю апекавацца над ім.

Тэалагічны факультэт Трывенета быў заснаваны 20 чэрвеня 2005 года па ініцыятыве Канферэнцыі Біскупаў гэтага італьянскага рэгіёна. Факультэт дзейнічае ў Падуі і прапануе студэнтам два асноўныя кірункі навучання: тэалогію і рэлігійныя навукі. Сёлета на факультэце навучаюцца 1556 студэнтаў.

18 лютага 2025, 13:30